30 красавiка 2024, aўторак, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сутыкнення ў Емене: за два дні загінулі 40 чалавек

Сутыкнення ў Емене: за два дні загінулі 40 чалавек

Не менш за 40 чалавек загінулі ў выніку сутыкненняў у Емене паміж паўстанцамі-шыітамі і бедуінамі, якія падтрымліваюць урад.

У цэнтры канфлікту апынулася правінцыя Джауф на поўначы краіны, паведамляе BBC.

Паўстанцы, якія належаць да шыіцкай секты зейдзітаў, спрабуюць стаць лагерам на падыходах да Санэ, каб ціснуць на ўлады рэспублікі. Паслядоўнікі шэйха Абдул-Маліка Хуці патрабуюць адстаўкі ўрада і вяртання субсідый на паліва.

Прэзідэнт краіны Абд Рабу Мансур Хадзі выказаў гатоўнасць да перамоваў з паўстанцамі і цяпер спрабуе заключыць з імі дамову.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках