30 красавiка 2024, aўторак, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вулкан на Камчатцы выкінуў слуп попелу вышынёй 10 кіламетраў

3
Вулкан на Камчатцы выкінуў слуп попелу вышынёй 10 кіламетраў

Вулкан Жупаноўскі, што вывяргаецца на Камчатцы, выкінуў у нядзелю днём некалькі слупоў попелу.

Вышыня найбольшага з іх склала 10 кіламетраў над узроўнем мора, паведаміў агенцтву "Интерфакс" прадстаўнік Камчацкага філіяла геафізічнай службы РАН.

«Воблака з попелу распаўсюдзілася на 80 км у паўднёва-ўсходнім кірунку ад вулкана і цяпер знаходзіцца над Авачынскім залівам», - сказаў суразмоўца агенцтва. Туркампаніям рэкамендавана не вадзіць турыстаў у раён Жупаноўскага.

Да бліжэйшага ад вулкана населенага пункта - вёскі Каракі Ялізаўскага раёна - 98 км, да Петрапаўлаўска-Камчацкага - 100 км, да горада Ялізава - 102 км.

У галоўным упраўленні МНС Расеі Камчацкага краю паведамляюць, што на шляху распаўсюджвання воблака з попелам населеных пунктаў няма, выпадзенне попелу ў жылых раёнах не зафіксаванае. Вулкану прысвоены чырвоны авіяцыйны код небяспекі, таму авіяцыйныя маршруты паблізу не пралягаюць.

Вулкан Жупаноўскі знаходзіцца ва ўсходняй частцы Дзензур-Жупаноўскай групы, якая ўключае Жупаноўскую сопку, вулкан Дзензур і тры конусу - Бэзавы, Цецяева і Юр'еўскі. Вышыня паўднёва-ўсходняга конусу Жупаноўскай сопкі складае 2 тыс 958 м.

Агульная даўжыня ланцуга конусаў Жупаноўскага складае 6 км. Папярэдняе вывяржэнне вулкана адбылося ў канцы кастрычніка 2013 года. Ён зноў актывізаваўся сёлета вясной.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках