30 красавiка 2024, aўторак, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадскі фрэгат узмоцніць групоўку NATO ў Чорным моры

6
Канадскі фрэгат узмоцніць групоўку NATO ў Чорным моры

Фрэгат «Таронта» ўвайшоў у Чорнае мора.

Пра гэта паведаміў у суботу «Интерфаксу» прадстаўнік галоўнага штаба ВМФ Расеі. З ягоных слоў, карабель прайшоў Басфор. Тым самым групоўка NATO ў Чорным моры ўзрасла да трох караблёў. 3 верасня ў ягоную акваторыю ўвайшлі эсмінец «Рос» 6-га флоту Вайскова-марскіх сіл ЗША і Французскі карвет «камендант Біро».

Чакаецца, што ў суботу ў Чорнае мора зойдзе яшчэ адзін баявы карабель NATO -гішпанскі фрэгат «Альмірантэ Хуан дэ Бурбон».

За дзень да гэтага, 5 верасня, Чорнае мора пакінуў выведвальны карабель ВМС Францыі «Дзюпюи дэ Лом».

Згодна з канвенцыяй Мантро, вайсковыя караблі нечарнаморскіх дзяржаў могуць знаходзіцца ў Чорным моры не больш за 21 дзень. Пры гэтым агульны танаж вайсковых суднаў не павінен перавышаць 30 тысяч тон.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках