30 красавiка 2024, aўторак, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам прайшоў фестываль «Камянiца»

2

Фэст «Камяніца» прайшоў 6 верасня на тэрыторыі музея народнай архітэктуры і побыту пад Менскам.

У ім узялі ўдзел артысты з Беларусі, Украіны, Польшчы, Чэхіі і Расеі, піша onliner.by.

Як і ў папярэднія гады, асноўную частку праграмы склалі беларускія фолк-гурты розных пакаленняў: легендарная «Троіца» і энэргічныя Kriwi на чале з Веранікай Кругловай, электронная Shuma са светлавым шоў і рокеры Re1ikt з акустычнай фолк-праграмай. На малой сцэне выступілі фолк-групы «Рада», «Гарынь», «Ягорава гара», на вялікай - фолк-тэатр «Яварына».

Госці фестывалю актыўна карысталіся прапанаванай арганізатарамі магчымасцю дабрацца да музея народнай архітэктуры і побыту на двух бясплатных аўтобусах, якія курсавалі паміж Менскам і Азярцом з паўдня і да позняга вечара. Многія прыязджалі на фестываль на ўласным аўтатранспарце і на роварах. Фестываль наведалі больш за 6 тысяч чалавек, піша БелаПАН.

У музеі народнай архітэктуры і побыту на шляху да канцэртных пляцовак разгарнуўся кірмаш-продаж, дзе гасцям прапаноўвалі вырабы з гліны, саломы, дрэва, а таксама сувеніры, кнігі, дыскі і музычныя інструменты. Далей наведвальнікаў «Камяніцы» сустракала аднайменная карчма, якая прапаноўвала ўсім жадаючым паспрабаваць стравы беларускай кухні, у тым ліку, дранікі, верашчаку, грыбны суп, а таксама рэзкі збіцень і медавуху.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках