5 траўня 2024, Нядзеля, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцанюк: Не будзе перамір'я - будзе ваеннае становішча

18
Арсеній Яцанюк: Не будзе перамір'я - будзе ваеннае становішча

Прэм'ер-міністр Украіны дапускае магчымасць увядзення ваеннага становішча ў выпадку аднаўлення агню на Данбасе.

Пра гэта Арсеній Яцанюк заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу ТСН, паведамляе РБК-Украіна.

З ягоных слоў, ва ўмовах спынення агню і правядзення перамоўнага працэсу, падтрымкі мірнага плана краінамі ЕЗ і ЗША, а таксама выкананнем гэтага плана Расеяй, ваеннае становішча не трэба. «Але калі гэта перамір'е скончыцца так, як заканчваліся ўсе папярэднія, і не толькі ва Украіне, іншага варыянту не будзе», - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Пры гэтым Яцанюк мяркуе галоўным плюсам ваеннага становішча поўны пераход краіны на «ваенныя рэйкі», а мінусам тое, што заходнія партнёры будуць успрымаць гэта як перакрыцце каналаў для правядзення перамоў і развязвання сітуацыі неваеннымі метадамі. Нагадаем, у пятніцу, 5 верасня, у Менску прайшла сустрэча трохбаковай кантактнай групы ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. У кантактную групу ўрэгулявання ўкраінскага крызісу ўвайшлі прадстаўнікі Украіны, РФ, АБСЕ, а таксама тэрарыстаў.

У той жа дзень прэзідэнт Украіны падпісаў указ аб спыненні агню ў Данбасе.

Учора стала вядома, што тэрарысты і расейскія войскі парушылі перамір'е і абстралялі пазіцыі ўкраінскіх сіл пад Марыупалем і ў ваколіцах Данецка.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках