5 траўня 2024, Нядзеля, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарыст Губараў: Пляваць мы хацелі на гэты мір

59
Тэрарыст Губараў: Пляваць мы хацелі на гэты мір

Верхавод данецкіх сепаратыстаў заявіў, што для яго нічога не значыць падпісаны ў Менску пратакол аб перамір'і.

Пра гэта Павел Губараў напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«З нагоды падпісаных у Менску пагадненняў: чаго вы ўсе спалохаліся нейкай паперкі, праціснутай алігархамі? Пляваць мы хацелі на гэты «мір», - заявіў ён.

Нагадаем, у пятніцу, 5 верасня, у Менску прайшла сустрэча трохбаковай кантактнай групы ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. У кантактную групу ўрэгулявання ўкраінскага крызісу ўвайшлі прадстаўнікі Украіны, РФ, АБСЕ, а таксама тэрарыстаў.

У той жа дзень прэзідэнт Украіны падпісаў указ аб спыненні агню ў Данбасе.

Учора стала вядома, што тэрарысты і расейскія войскі парушылі перамір'е і абстралялі пазіцыі ўкраінскіх сіл пад Марыупалем і ў ваколіцах Данецка.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках