5 траўня 2024, Нядзеля, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

21 верасня ў Маскве пройдзе «Марш міру»

2
21 верасня ў Маскве пройдзе «Марш міру»

Расейская апазіцыя падала заяўку ў мэрыю на правядзенне ў цэнтры Масквы 21 верасня «Марша міру».

Пра гэта агенцтву «Интерфакс» паведаміў актывіст «Солидарности» Пётр Царкоў.

Згодна з планам, шэсце пройдзе ад Пушкінскай плошчы да праспекта Сахарава. Аднак гарадскія ўлады пакуль не зацвердзілі гэты маршрут. Згодна з разлікамі апазіцыі, у маршы возьмуць удзел да 50 тыс чалавек. На старонцы «Марша міру» на Facebook пацвердзілі свой удзел 1,8 тыс чалавек, яшчэ 531 карыстальнік адзначылі, што, магчыма, прыйдуць.

Арганізатары выступаюць супраць нарастання фашысцкіх тэндэнцый у Расеі і дзеянняў уладаў, што рэзка пагаршаюць сітуацыю ў эканоміцы. Удзел такіх сістэмных партый, як «Яблоко», дае надзею, што ўлады не адмовяць ва ўзгадненні маршу, мяркуе палітолаг.

Папярэдні «Марш міру» 15 сакавіка сабраў, паводле ацэнак арганізатараў, да 50 тыс чалавек. Маскоўская паліцыя ацаніла ягоную колькасць у 3 тыс удзельнікаў. У шэсці па маршруце ад Пушкінскай плошчы да праспекта Сахарава таксама бралі ўдзел прадстаўнікі РПР-ПАРНАС, «Яблоко», Партыі прагрэсу і «Солидарности».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках