5 траўня 2024, Нядзеля, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Серэна Уільямс перамагла ў US Open

11
Серэна Уільямс перамагла ў US Open

Амерыканка Серэна Уільямс стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату ЗША ў тэнісе.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт US Open. У фінальным матчы турніру, які адбыўся ў Нью-Ёрку ў панядзелак, 8 верасня, яна падолела датчанку Караліну Вазняцкі, піша Lenta.ru.

Для перамогі першай ракетцы свету хапіла двух сэтаў. Матч доўжыўся 1 гадзіну 15 хвілін і завяршыўся з лікам 6:3, 6:3. Падчас цырымоніі ўзнагароджання на корт выйшлі тэнісісткі Марціна Наврацілава і Крыс Эвэрт, яны падарылі Серэне Уільямс залаты бранзалет ад Tiffani з выгравіраваным лікам «18», паведамляе Agence France-Presse.

«Гэта быў неверагодны момант для мяне. Турніры, у якіх я брала ўдзел летам, дапамаглі мне здабыць упэўненасць у сваіх сілах», - падзялілася спартоўка. Вазняцкі, нягледзячы на паразу, знаходзілася ў добрым настроі. «Уільямс, бясспрэчна, сёння была лепшай», - заявіла яна.

Агульны прызавы фонд турніру складае 38 мільёнаў даляраў.

Уільямс стала пераможцай US Open у трэці раз запар і ў шосты ў кар'еры - да гэтага яна перамагала ў Адкрытым чэмпіянаце ЗША ў 1999, 2002, 2008, 2012 і 2013 гадах. Усяго на рахунку 32-гадовай спартсменкі 18 перамог у турнірах серыі «Вялікага шлема» ў адзіночным разрадзе. Такім чынам, яна паўтарыла дасягненне Марціны Наврацілавай. Цяпер па ліку выйграных турніраў гэтай серыі Уільямс адстае толькі ад немкі Штэфі Граф (22 перамогі) і аўстралійкі Маргарэт Корт (24 перамогі).

Нагадаем, беларуска Вікторыя Азаранка ў чвэрцьфінальным матчы турніру прайграла расейцы Кацярыне Макаравай з лікам 6:4, 6:2.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках