5 траўня 2024, Нядзеля, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША патрабуюць ад Расеі адвесці войскі ад мяжы з Грузіяй

ЗША патрабуюць ад Расеі адвесці войскі ад мяжы з Грузіяй

Міністр абароны ЗША Чак Хэйгел знаходзіцца з візітам у Тбілісі.

На сумеснай прэс-канферэнцыі з грузінскім калегам Іракліем Аласанія ён запатрабаваў ад Масквы адвесці войскі ад мяжы з каўказскай дзяржавай, піша Lenta.ru.

«ЗША надалей заклікаюць Расею цалкам адвесці свае войскі ад мяжы з Грузіяй. Мы вітаем стойкасць, якую Тбілісі праяўляе ў гэтым пытанні. Дзеянні Расеі ў гэтай краіне і на Украіне ўяўляюць сабой доўгатэрміновы выклік, які Вашынгтон і ягоныя саюзнікі разглядаюць вельмі сур'ёзна», - гаворыцца ў апублікаванай Пентагонам заяве Чака Хэйгела.

З ягоных слоў, міністры абмеркавалі пытанні будучага супрацоўніцтва дзвюх краін у вайсковай галіне. У пакет мер для Грузіі, ухваленым краінамі NATO на саміце ва Уэльсе, у прыватнасці, уваходзяць нарошчванне вайсковага патэнцыялу, павелічэнне колькасці сумесных вучэнняў, а таксама ўмацаванне супрацоўніцтва.

Хэйгела выказаў упэўненасць у тым, што «новы статус Грузіі як партнёра NATO дапаможа ёй у прасоўванні да сяброўства ў Альянсе».

Аласанія, у сваю чаргу, заявіў, што «ЗША з'яўляюцца самым моцным і надзейным саюзнікам Грузіі». «Новы этап у амерыканска-грузінскіх стасунках дазволіць Грузіі стаць краінай, якая зможа абараняць свае інтарэсы на міжнародным узроўні», - адзначыў ён.

Афіцыйны візіт сакратара абароны ЗША Чака Хэйгелы ў Грузію пачаўся 6 верасня. У Тбілісі кіраўнік Пентагона таксама сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Грузіі Іракліем Гарыбашвілі і прэзідэнтам Георгіем Маргвелашвілі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках