5 траўня 2024, Нядзеля, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі і войскі РФ ноччу спрабавалі ўварвацца ў Марыупаль

11
Баевікі і войскі РФ ноччу спрабавалі ўварвацца ў Марыупаль

Ноччу пад Марыупалем прарасейскія баевікі вялі наступ.

Пра гэта паведаміў дарадца губернатара Данецкай вобласці Канстанцін Батозскі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Цяпер у Марыўпалі ўсё спакойна. А ноччу былі наступы у 3 напрамках. З танкамі, БТРамі, пяхотай. Перамір'е такое перамір'е. Заўтра новы этап менскіх перамоваў», - напісаў ён.

Са слоў Батозскага, баевікі наступалі з Новаазоўска, Сартана і Камінтэрнава. Таксама ён адзначыў, што ўкраінскія вайскоўцы прынялі бой і адстаялі свае пазіцыі.

Нагадаем, сёння ноччу, нягледзячы на перамір'е, баевікі вялі абстрэл жылых кварталаў Данецка. Залпы былі чуваць у Куйбышаўскім і Кіеўскім раёнах горада. Пра гэта паведамілі відавочцы ў «Твітэры».

«Кіеўскі раён. Доўгі час ужо чуваць стралковая зброя», - піша карыстальнік @gnzh2.

У сетцы таксама з'явілася відэа абстрэлаў у Куйбышаўскім раёне горада.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках