5 траўня 2024, Нядзеля, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Георгій Кандрацьеў: На жаль, спорт №1 ў нас - хакей

10
Георгій Кандрацьеў: На жаль, спорт №1 ў нас - хакей

Галоўны трэнер зборнай Беларусі спадзяецца, што ў будучыні футболу будзе нададзена не меней увагі.

Георгій Кандрацьеў на прэс-канферэнцыі перад выязной сустрэчай кваліфікацыі Еўра-2016 з камандай Люксембурга, адказваючы на пытанні мясцовых журналістаў, заявіў, што спортам нумар адзін у Беларусі з'яўляецца хакей, піша «Прессбол».

- У Беларусі футбол спорт нумар адзін. Ці адчуваеце прэсінг грамадскасці?

- На жаль, футбол у нас не спорт нумар адзін. Спорт нумар адзін у нас хакей. Мы, людзі, якія працуюць у футболе, вядома, хочам, каб футбол развіваўся, паднімаўся на добрыя еўрапейскія вышыні. Каб будаваліся новыя стадыёны. На жаль, у Менску ў нас няма добрай арэны - прымаем гасцей у Барысаве. Будзем спадзявацца, што калі зборная ўдала выступіць, кіраўніцтва нашай краіны пачне будаваць футбольныя стадыёны гэтак жа, як хакейныя.

- Якой вы думкі аб люксэмбурскім футболе?

- Ведаю, што гэты футбол развіваецца. Зборная становіцца ўсё мацнейшай. У Еўропе наогул футбол хуткімі тэмпамі развіваецца. Аднойчы ў Люксембургу гуляла адборачны матч юнацкая зборная Беларусі. І нашы трэнеры потым вельмі пахвальна адклікаліся пра спаборнікаў. А пра нацыянальную зборнай я ўжо сказаў - яна прагрэсуе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках