5 траўня 2024, Нядзеля, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за мільён пароляў ад паштовых скрыняў «Яндэкса» трапіла ў сетку

5
Больш за мільён пароляў ад паштовых скрыняў «Яндэкса» трапіла ў сетку

Карыстальнікі выявілі на адным з форумаў у інтэрнэце больш за мільён пароляў ад паштовых скрыняў «Яндэкса».

Пра гэта паведаміў учора позна ўвечары карыстальнік супольнасці «Хабрахабр». З ягоных слоў, гаворка ідзе пра шырока вядомы рэсурс, на якім «заяўлена 1 млн пазіцый». Карыстальнікі форуму Bitcoin Security паведамляюць, што ў базе 1 261 809 пароляў, пішуць vedomosti.ru.

Аўтар паведамлення выявіў у спісе і ўласны пароль ад сэрвісу «Яндэкса», і той быў правільным. У апублікаваным спісе свае адрасы і паролі выявілі некаторыя карыстальнікі Bitcoin Security. Карэспандэнт «Ведомостей» сваіх дадзеных пошты «Яндэкса» у спісе не знайшоў. Але выявіў у базе пароль ад паштовай скрыні аднаго са сваіх сямейнікаў - пароль апынуўся правільным. Многія карыстальнікі «Яндэкс.Пошта» выкарыстоўвалі дастаткова простыя паролі - напрыклад, пароль «123456», «123456789» і г. д.

Са слоў прадстаўніка «Яндэкса», гаворка не ідзе пра ўзлом сэрвісу або уцечку: паролі маглі быць выкрадзены з дапамогай вірусаў у саміх карыстальнікаў. Падрабязнасці ён паабяцаў пракаментаваць пазней.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках