5 траўня 2024, Нядзеля, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збанкруціўся яшчэ адзін расейскі тураператар

4
Збанкруціўся яшчэ адзін расейскі тураператар

Пецярбургскі тураператар «Солвекс-турне» прыпыніў сваю дзейнасць.

Пра гэта паведаміла ў панядзелак прэс-сакратарка Расейскага саюза туріндустрыі Ірына Цюрына, піша «Интерфакс».

З яе слоў, за мяжой цяпер знаходзяцца дзевяць тысяч турыстаў, якія набылі пуцёўкі ў гэтай арганізацыі. Большая частка - у Грэцыі і Балгарыі. Яшчэ 8500 тураў прададзена да пачатку наступнага года.

Як заявіла дырэктарка тураператара Тамара Халецкая, словы якой прыводзіць Цюрына, праблем з вяртаннем на радзіму ў турыстаў, якія знаходзяцца ў Балгарыі, паўстаць не павінна.

«Спыненне дзейнасці аператара не закране турыстаў, якія да 26 верасня ўключна павінны ляцець у Балгарыю на рэйсах Bulgaria Air. Гэтыя пералёты аплачаныя, а размяшчэнне таксама бярэ на сябе Solvex Bulgaria», - гаворыцца ў паведамленні РСТ.

Пры гэтым з 8 верасня аб магчымым скасаванні рэйсаў тураператара заявілі «Оренбургские авиалинии», паведамляюць пецярбургскія выданні.

Фінансавую адказнасць тураператара ў суме 400 млн рублёў забяспечваюць тры страхавыя кампаніі. Большую частку - «Узыходжанне» (300 млн рублёў), 20 млн рублёў забеспячэння падала страхавая кампанія «Авеста» і 30 млн рублёў - ВСК.

Як удакладнілі ў РСТ, маскоўскі «Солвекс-Трэвэл» працуе ў штатным рэжыме. Са слоў Цюрынай, сённяшнія падзеі ў Санкт-Пецярбургу маюць дачыненне да маскоўскага тураператару «Солвекс-Трэвэл» толькі ў тым сэнсе, што кампаніі працавалі пад адным брэндам. Кожная фірма - гэта асобная юрыдычная асоба з рознымі заснавальнікамі. «Солвекс-Трэвэл» арганізуе і аплачвае ўласныя палётныя праграмы, якія выконваюцца толькі з Масквы.

Мінулым летам з фінансавымі праблемамі сутыкнуўся цэлы шэраг кампаній, якія працуюць на турыстычным рынку РФ. Аб няздольнасці выконваць узятыя на сябе абавязанні перад кліентамі заявілі пецярбургскі тураператар «Фирма Нева», кампанія «Роза ветров Мир», тураператары «Экспо-Тур», «Идеал-Тур», «Лабиринт», група кампаній «ИнтАэр», тураператар «Нордик стар», турагенцтва «Сургуткурорт», тураператар «Ветер странтствий», турагенцтва «Формула хорошего отдыха», турыстычны аператар «Этюд», бранскі «Милана тур» і турыстычная кампанія «Атлас».

Фота: Reuters

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках