5 траўня 2024, Нядзеля, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка апусцілася на 24-е месца ў рэйтынгу WТА

17
Азаранка апусцілася на 24-е месца ў рэйтынгу WТА

Лепшая беларуская тэнісістка апусцілася з 17-га на 24-е месца ў сусветным рэйтынгу.

У апублікаваным сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі першая дзесятка выглядае так:

1. Серэна Уільямс (ЗША) - 9430 балаў.

2. Сімона Халеп (Румынія) - 6160.

3. Пятра Квітава (Чэхія) - 5926.

4. Марыя Шарапава (Расея) - 5575.

5. Агнешка Радваньска (Польшча) - 5380.

6. На Лі (Кітай) - 5270.

7. Эжэні Бушар (Канада) - 4545.

8. Ангеліка Кербэр (Нямеччына) - 4400.

9. Каралін Вазняцкі (Данія) - 4305.

10. Ана Іванавіч (Сербія) - 3855.

Лепшая беларуская тэнісістка фіналістка двух папярэдніх US Open Вікторыя Азаранка на цяперашнім турніру выбыла ў чвэрцьфінале i, не абараніўшы свайго рэйтынгу баламі, апусцілася з 17-га на 24-е месца ў сусветным рэйтынгу (1813 балаў), паведамляе БелТА.

Упершыню ў першую сотню сусветнага рэйтынгу ўвайшла 20-гадовая беларуска Аляксандра Сасновіч, якая з 120-й пазіцыі «скокнула» на 97-ы радок (588). Гэта адбылося дзякуючы паспяховаму выступленню ў Нью-Ёрку, дзе яна, пераадолеўшы 3 кваліфікацыйныя раўнды, упершыню прабілася ў асноўную сетку турніраў серыі «Вялікага шлема» і здолела дайсці да другога круга. Вольга Гаварцова з 117-га месца паднялася на 114-е (496).

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках