5 траўня 2024, Нядзеля, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаў вядомы кошт новага смартфона Apple iPhone 6

3

У інтэрнэце былі апублікаваныя кошты на смартфон новага пакалення iPhone 6 з экранамі дыяганаллю ў 4,7 і 5,5 цаляў.

Кошт навінкі Apple на рынку ЗША высветлілі, зыходзячы з коштаў у Ганконгу з улікам разрыву ў кошце на двух рынках і курсе валют.

Айфон з 5,5-цалевым дысплеем і 32 гігабайтамі памяці ацэнены 1152 даляры. У той жа час тэлефон з 4,7-цалевым экранам і 16 гігабайтамі памяці каштуе 860 даляраў. Такі ж смартфон з 32 гігабайтамі памяці будзе каштаваць 990 даляраў, паведамляе topnews.ru.

Адзначым, што новы смартфон атрымае двух'ядравы працэсар А8, 13-мегапіксэльную камеру. Акрамя таго, ён будзе абсталяваны небіткім шклом, якое створана з ужываннем крышталяў сапфіра, а таксама акумулятарам падвышанай ёмістасці.

Новыя смартфоны паступяць у продаж не раней за 19 верасня, але прыхільнікі навінак ўжо сталі ў чэргі ў крамы Apple Store на Пятай авеню ў Нью-Ёрку.

Між тым у Інтэрнэце за два дні да афіцыйнай прэзентацыі iPnone 6 сталі з'яўляцца відэазапісы з паўнавартасна працуючымі смартфонамі. Пры гэтым бачна, што ў якасці аперацыйнай сістэмы на прыладах устаноўлена менавіта праграмная абалонка iOS, а не стылізаваная Android-платформа. Дэталёвы агляд ўсіх складнікаў новага iPhone 6 быў загружаны на YouTube, але ўсе каментары ў роліку гучаць на кітайскай мове.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках