5 траўня 2024, Нядзеля, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння жыхары Зямлі ўбачаць апошні супермесяц ў 2014 годзе

2
Сёння жыхары Зямлі ўбачаць апошні супермесяц ў 2014 годзе

Жыхары Зямлі змогуць назіраць трэці і апошні супермесяц сёлета ў ноч на 9 верасня.

Аб гэтым піша Space.com.

У гэты раз поўня будзе апошняй перад днём восеньскага раўнадзенства, які азначае сабой наступ астранамічнай восені для жыхароў Паўночнага паўшар'я. Як піша Space.com, многія мяркуюць, што Месяц перад днём восеньскага раўнадзенства застаецца ў небе значна даўжэй, чым усе іншыя поўні цягам года, аднак гэта не больш чым міф: справа ў тым, што такі Месяц выходзіць трохі пазней, чым звычайна, паведамляе РІА «Новости».

Месяц у момант супермесяца нагадвае велізарны палымяны шар, паколькі праходзіць бліжэйшую да Зямлі кропку сваёй арбіты - перыгей. У перыгеі спадарожнік Зямлі знаходзіцца да планеты прыкладна на 50 тысяч кіламетраў бліжэй, чым калі ён праходзіць найбольш аддаленую кропку - апагей.

Падобныя ваганні ў адлегласці паміж Месяцам і Зямлёй звязаныя з тым, што арбіта спадарожніка мае эліптычную форму.

Вераснёўскі супермесяц стане ўжо трэцім ў 2014 годзе - дагэтуль незвычайную з'яву можна было назіраць 12 ліпеня і 10 жніўня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках