5 траўня 2024, Нядзеля, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Другая лінія варшаўскага метро адкрыецца 30 верасня

4

Гарадскія ўлады не выключаюць непрацяглы тэставы перыяд.

У сетцы з'явіліся здымкі другой лініі варшаўскага метро, якая павінна адкрыцца праз некалькі тыдняў. Адной з самых глыбокіх і незвычайных станцый будзе «Новы Святы Універсітэт»: спуск на эскалатары зойме блізу двух хвілін з двума перасадкамі паведамляюць польскія СМІ (пераклад і дайджэст - charter97.org). Мэр Варшавы Ханна Гранкевіч-Вальц адзначае, што такой прыгажосці яна не бачыла нават у Лондане, дзе працавала тры гады.

Акрамя гэтага, на новай лініі метро пусцяць новыя цягнікі серыі Inspiro. Некаторыя станцыі ўсё яшчэ ў стадыі завяршэння, таму ўлады і падрадчыкі не выключаюць затрымкі і пробнай абкаткі цягнікоў на ўсім маршруце цягам некалькіх дзён пасля афіцыйнага адкрыцця ў мэтах бяспекі пасажыраў. Аднак са слоў мэра Варшавы, лінія гарантавана будзе спраўна працаваць на момант парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца 16 лістапада.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках