5 траўня 2024, Нядзеля, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хлопец з трусамі на галаве выкраў піва з менскага рэстарана «Гамбрынус» (Відэа)

12

Супрацоўнікамі міліцыі адшукваюцца маладзёны, падазраваныя ў крадзяжы піва ў адным з рэстаранаў сталіцы.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.

«Двое маладзёнаў - хлопец і дзяўчына, - скарыстаўшыся тым, што працаўнік рэстарана забыўся зачыніць дзверы чорнага ўваходу, праніклі ў камору і выкралі адтуль 2 бутэлькі піва. Паводзілі сябе наведвальнікі задзірліва, а праз 20 хвілін у каморы з'явіўся хлопец, які хаваў свой твар ад камер з дапамогай ніжняй бялізны. Ён і выкраў 15-літровую «кегу» з півам», - адзначылі там.

Камера відэаназірання, размешчаная на лесвіцы, зафіксавала маладзёнаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках