5 траўня 2024, Нядзеля, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

500 грамадзян Малдовы прайшлі падрыхтоўку ў лагерах баевікоў РФ і Прыднястроўя

7
500 грамадзян Малдовы прайшлі падрыхтоўку ў лагерах баевікоў РФ і Прыднястроўя

На тэрыторыі суверэннай Малдовы пачалі з'яўляцца так званыя «зялёныя чалавечкі».

Гэта сведчыць пра спробы Расеі дэстабілізаваць абстаноўку ў гэтай краіне. Пра з'яўленне вярбоўнікаў баевікоў у Малдове паведаміў на брыфінгу 8 верасня спікер Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, піша «Обозреватель».

«Расея спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю не толькі ва Украіне, але і ў іншых краінах. Паводле заявы экс-намесніка МУС Рэспублікі Малдова Г. Касавана на тэрыторыі Малдовы прысутнічаюць так званыя зялёныя чалавечкі, якія вярбуюць моладзь і навучаюць яе метадам дэзінфармацыі, дзеянняў у экстранных сітуацыях, прымяненню стралковай зброі», - сказаў Лысенка.

Ён адзначыў, што, на поўдні Малдовы завербавана больш за 500 чалавек, якія прайшлі падрыхтоўку на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі - у Растове, Маскве, а таксама - у Прыднястроўі і Бельцах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках