5 траўня 2024, Нядзеля, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адразу дзве пагоні вяліся сёння раніцай у Менску

Адразу дзве пагоні вяліся сёння раніцай у Менску

Гарачай гэтая раніца выдалася для супрацоўнікаў ДАІ Савецкага раёна сталіцы.

На працягу гадзіны інспектарам давялося двойчы пачынаць пераслед парушальнікаў, якія адмовіліся спыніцца па патрабаванні афіцэраў інспекцыі. У абодвух выпадках транспартныя сродкі былі спыненыя, але кіроўцу аднаго з іх, які кінуў свой аўтамабіль, удалося схавацца, піша onliner.by.

У першым выпадку пераследаваць супрацоўнікам ДАІ прыйшлося матацыкліста, які адмовіўся спыніцца ў раёне вуліцы Якуба Коласа а 9:30. Увагу ён прыцягнуў «дзякуючы» адсутнасцю нумарных знакаў, а таксама праз перавышэнне хуткаснага рэжыму. Праз некалькі дзясяткаў хвілін пагоні ён усё-такі быў спынены ў раёне вуліцы Калініна.

Матацыкл дастаўлены на штрафстаянку, на кіроўцу 1994 года нараджэння складзена некалькі пратаколаў, у тым ліку, за адсутнасць пасведчання кіроўцы (паўторна). Яго чакае буйны штраф.

У другім выпадку каля 10:00 адмовіўся спыніцца аўтамабіль Toyota Land Cruiser. Пагоня адбывалася ў раёне вуліцы Кальцова. Праз некалькі хвілін пазадарожнік, які «запрыгнуў» на бардзюр, заехаў у жылую зону, дзе і быў кінуты сваім кіроўцам. Аўтамабіль дастаўлены на штрафстаянку, у дачыненні да кіроўцы,які схаваўся, праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Вядзецца разбіральніцтва.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках