5 траўня 2024, Нядзеля, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт Port Mone выпусціў новы альбом у Славакіі

Гурт Port Mone выпусціў новы альбом у Славакіі

Альбом беларусаў выйшаў 8 верасня на буйным еўрапейскім лэйбле Hevhetia (Славакія).

Музыкі кажуць, што для іх запіс альбома «Thou» стаў полем для эксперыментаў з гукам. Лідар калектыву Аляксей Варсоба распавядае, што яны наўмысна адмовіліся ад студыі, аддаўшы перавагу натуральнай акустычнай прасторы. Студыйнае абсталяванне было перавезенае ў лес, дзе і адбываўся запіс усіх кампазіцый, піша tuzin.fm.

«Такая тэхніка запісу прадыктаваная не столькі акустычнымі патрабаваннямі, а ідэалогіяй самога матэрыялу, закліканага выказаць нашу галоўную творчую місію - зварот да чагосьці натуральнага, чыстага і першароднага ў чалавечай душы, да таго, што існуе па-за сацыяльнымі ўмоўнасцямі і нормамі», - кажуць музыканты.

Жывая прэзентацыя «Thou» ўжо адбылася на шэрагу фестываляў у Славакіі і Польшчы. Пра дату менскага сольнага канцэрта з нагоды выхаду дыска пакуль не паведамляецца. Мінулы нумарны альбом Port Mone «DIP» (2009) быў прызнаны лепшым рэлізам года паводле версіі замежных экспэртаў прэміі Experty.by.

Альбом «Thou» можна набыць праз сайт лэйбла або праз Amazon.com.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках