5 траўня 2024, Нядзеля, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу аб стральбе ў школе Масквы разгледзіць закрыты суд

4
Справу аб стральбе ў школе Масквы разгледзіць закрыты суд

Бутырскі суд Масквы пачаў разгляд справы 15-гадовага падлетка, які ўчыніў страляніну ў маскоўскай школе №263 у Атрадным.

Пасяджэнне праходзяць у закрытым рэжыме, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Школьнік дастаўлены ў залу пасяджэння пад узмоцненым канвоем. Публіка была выдаленая з залы пасля абвяшчэння ўступнай часткі. Такім чынам суддзя задаволіла хадайніцтва адваката.

Чакаецца, што сёння пракурор абвесціць абвінаваўчае заключэнне, а падсудны зможа выказаць сваё стаўленне да выстаўленых абвінавачанняў. Інтарэсы школьніка, акрамя адваката, прадстаўляе яго маці.

3 лютага ў школу 263 у раёне Атраднае прыйшоў старшакласнік са стрэльбай. Падлетак прыгразіў ахоўніку зброяй і накіраваўся ў адзін з класаў, дзе застрэліў настаўніка геаграфіі і ўзяў у закладнікі групу школьнікаў. Затым ён адкрыў стральбу па паліцыянтах, якія прыбылі. Адзін з супрацоўнікаў паліцыі ў выніку сканаў. Здацца падлетка ўгаварыў ягоны бацька.

Камісія Дзяржаўнага навуковага цэнтра сацыяльнай і судовай псіхіятрыі ім.В.П.Сербскага прызнала дзесяцікласніка неадэкватным, а экспэрты дыягнаставалі ў яго параноідную шызафрэнію. Такім чынам, школьнік можа быць накіраваны на прымусовае лячэнне.

У канцы траўня праваахоўныя органы распачалі крымінальную справу супраць бацькі абвінавачанага. Яго абвінавачваюць у нядбайным захоўванні зброі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках