5 траўня 2024, Нядзеля, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Другі «канвой Пуціна» гатовы да ўварвання ва Украіну

46
Другі «канвой Пуціна» гатовы да ўварвання ва Украіну

Белыя КамАЗы загружаныя, але пра тое, што знаходзіцца ў іх, пакуль не вядома.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў аўторак заявіў кіраўнік Дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны Ігар Білаус, паведамляе УНІАН.

«Расейцы плануюць чарговы гуманітарны груз. Была ідэя, што яны паедуць па каляіне [чыгуначным транспартам]. Але ёсць інфармацыя, што гэты канвой на колах. Ён знаходзіцца на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Што ў тых аўтамабілях - не вядома», - паведаміў кіраўнік ГФС.

Са слоў Білауса, другі гуманітарны канвой, хутчэй за ўсё, пройдзе праз тыя ж пункты пропуску, што і першы. Таксама ён дадаў, што ГФС адклікала супрацоўнікаў, якія павінны былі правяраць гэты груз і знаходзіліся для гэтага на тэрыторыі Расеі.

«У нас была створаная такая каманда на тэрыторыі РФ, чалавек 50, якія фактычна былі накіраваныя туды, каб правяраць гэты канвой. Цяпер мы іх адтуль прыбіраем, бо гэта небяспечна для іх жыцця. І далей чакаем інструкцыі ад Расейскай Федэрацыі», - сказаў Білаус. Пры гэтым кіраўнік ГФС адзначыў, што ў бліжэйшыя дні больш дэталёвую інфармацыю паведаміць ягоны намеснік, які курыруе мытную палітыку, - Анатоль Макаранка.

Першую калону ў складзе 280 грузавікоў з «гуманітарнай дапамогай» на Данбас улада Расеі накіравала ў аднабаковым парадку. 22 жніўня расейскія КамАЗы прарваліся праз украінскі пункт пропуску «Ізварына», які кантралюецца баевікамі. У Чырвоным Крыжы паведамілі, што іх прадстаўнікі не суправаджалі грузавікі РФ ва Украіну, як было агаворана раней. 24 жніўня ў Міністэрстве абароны Украіны заявілі, што на грузавіках расейскага «гуманітарнага канвою» было вывезенае абсталяванне з украінскіх стратэгічных заводаў.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках