5 траўня 2024, Нядзеля, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Польшчы: Заявы аб пастаўцы зброі ва Украіну - фальстарт

8
Мінабароны Польшчы: Заявы аб пастаўцы зброі ва Украіну - фальстарт

Міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк зняпраўдзіў інфармацыю аб тым, што Варшава будзе пастаўляць Кіеву сучаснае ўзбраенне.

Пра гэта паведамляе Rzeczpospolita, піша Lenta.ru.

«На саміце альянсу не было ніякіх дамоўленасцяў, якія датычацца паставак сучаснай зброі ва Украіну», - адзначыў палітык.

Са слоў Томаша Семаняка, заява ўкраінскіх уладаў была «фальстартам і памылкай». «Гэта вельмі сур'ёзнае пытанне, якое павінны абмяркоўваць на перамовах ураду. А не тое, пра што варта інфармаваць усіх у блогу», - заявіў міністр.

Палітык адзначыў, што пытанні супрацоўніцтва паміж Украінай і NАТO, у прыватнасці, паміж Кіевам і Варшавай, магчыма, стануць тэмай далейшых перамоваў.

Раней прадстаўнік прэс-службы міністэрства абароны Нарвегіі Ларс Іембле таксама зняпраўдзіў інфармацыю аб пастаўках узбраення ва Украіну.

Заява польскага міністра стала адказам на запіс у сацыяльных сетках «Фэйсбук» Юрыя Луцэнкі - дарадцы прэзідэнта Украіны. У нядзелю, 7 верасня, ён паведаміў у сацыяльнай сетцы аб тым, што на саміце NАТО была дасягнутая дамоўленасць аб пастаўках зброі з Польшчы, ЗША, Францыі, Нарвегіі і Італіі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках