5 траўня 2024, Нядзеля, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Гародні незаконна прывезлі тысячу бутэлек гарэлкі з Расеі

6

На спіртное адсутнічалі неабходныя дакументы.

Работнікі ДАІ разам з супрацоўнікамі аддзела аховы правапарадку ў Менску на вуліцы Сцебянёва затрымалі дваіх жыхароў Гарадзенскай вобласці, якія незаконна завезлі ў Беларусь з Расеі буйную партыю алкагольнай прадукцыі. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Кастрычніцкім РУУС Менска.

У салоне мікрааўтобуса, які належыць знаёмаму аднаго з затрыманых, знаходзілася 1000 бутэлек гарэлкі (500 літраў) і 172 пяцілітровыя бутэляваныя каністры са спіртазмяшчальнай вадкасцю (860 літраў).

На спіртное адсутнічалі неабходныя дакументы, акрамя таго, груз не быў маркіраваны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Прыяцель уласніка аўто растлумачыў, што гарэлку і спіртазмяшчальную вадкасць набыў у Расеі для наступнага продажу ў Гародні.

Паводле гэтага факта праводзіцца праверка. Затрыманым пагражае адміністрацыйная адказнасць за незаконную перавозку алкаголю, а таксама штрафныя санкцыі ў памеры да пяцідзесяці базавых велічынь (7,5 млн рублёў) з канфіскацыяй тавару.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках