5 траўня 2024, Нядзеля, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Пуціна спыняць або моцныя санкцыі, або паўстанне

11
Барыс Нямцоў: Пуціна спыняць або моцныя санкцыі, або паўстанне

Мэта Пуціна - раздзяліць Украіну, каб перашкодзіць яе ўваходжанню ў ЕЗ і NATO.

Аб гэтым піша італійскае выданне La Repubblica (пераклад - Инопресса.ру).

"Перамір'е працягнецца нядоўга, мэта Пуціна - раздзяліць Украіну ў спробе перашкодзіць яе ўваходжанню ў ЕЗ і, перш за ўсё, у NATO", - кажа ў інтэрв'ю Барыс Нямцоў, віцэ-прэм'ер ў часы Ельцына і актывіст апазіцыі.

На думку палітыка, прэзідэнт Расеі зацікаўлены ў стварэнні марыянеткавай дзяржавы Новаросіі, але лінія фронту яму не падабаецца. Задача-мінімум для яго - адкрыць калідор на Крым.

"Пуцін помсціць за рэвалюцыю...Народ на плошчы скінуў прэзідэнта-злодзея? Ён паказвае, што падобныя рэчы недапушчальныя, ён хоча прадухіліць аналагічную рэвалюцыю ў Расеі. І потым ён не дапускае таго, каб Украіна стала часткай Еўропы, растузаная вайной краіна не можа выканаць параметры прыёму. Акрамя таго, ён робіць усё магчымае, каб перашкодзіць уступленню Украіны ў NATO, статут якога забараняе прыём падзеленых краін", - адзначае Нямцоў.

Барыс Нямцоў не думае, што Пуцін будзе выконваць пагадненне аб спыненні агню.

"Гэта часовае перамір'е, на маю думку, будзе кароткім: ён скарыстаецца ім для перадыслакацыі войскаў, абмену палоннымі і каб пазбегнуць магчымых санкцый. ...Пуцін будзе працягваць дзейнічаць у тым жа духу, пакуль Захад яму гэта дазваляе: яго можа спыніць толькі моцны ўдар, нашмат больш суровыя санкцыі ці пачатак паўстання ў краіне", - мяркуе апазіцыянер.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках