5 траўня 2024, Нядзеля, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістам перашкаджалі фатаграфаваць антыпуцінскія надпісы

11

Невядомы мужчына напаў на фатографа, які зрабіў здымак нецэнзурнага надпісу ў адрас Пуціна на сцяне гарадскога прадпрыемства ў Баранавічах.

Раніцай 8 верасня карэспандэнты Intex-press па дарозе на працу ўбачылі на сцяне баранавіцкага вытворчага цэха ААТ «Бярозаўскі мясакамбінат» антыпуцінскі надпіс. Фатограф зрабіў некалькі фотаздымкаў. Калі журналісты працягнулі шлях, да іх падышоў невядомы мужчына (мабыць, работнік прадпрыемства), які запатрабаваў спыніць здымку і прад'явіць дакументы.

Пачуўшы адмову, мужчына (сам ён не прадставіўся і не патлумачыў, з якой прычыны журналісты павінны прад'явіць свае дакументы) гучна заявіў: «Самі пішаце, потым самі здымаеце!». Затым схапіў фотакарэспандэнта за куртку і паспрабаваў яго затрымаць.

Журналісты папрасілі не перашкаджаць ім выконваць свае абавязкі. У адказ на гэта мужчына паклікаў супрацоўнікаў міліцыі, што стаялі на другім баку вуліцы, выкліканых, відаць, праз «насценны жывапіс».

Калі карэспандэнты прад'явілі свае дакументы, міліцыянт запатрабаваў выдаліць фотаздымкі. Абурэнняў журналістаў з нагоды нападу незнаёмца і яго беспадстаўных абвінавачванняў супрацоўнік праваахоўных органаў «не пачуў». Запісаў звесткі фатографа і паўтарыў, што здымкі «ўсё ж такі лепш выдаліць».

Праз некалькі гадзін надпіс на сцяне зафарбавалі.

Цікава, што гэты інцыдэнт адбыўся ў Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках