5 траўня 2024, Нядзеля, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пройдзе міні-фэст «Jazz Weekend»

У Менску пройдзе міні-фэст «Jazz Weekend»

Міні-фэст «Jazz Weekend» адбудзецца 13 верасня ў дворыку кавярні «Бiтлджус».

Арганізатары абяцаюць джаз на ўсялякі густ, а таксама дзіцячую пляцоўку, якая развівае, кірмаш handmade-падарункаў і насычаную забаўляльную праграму, піша ultra-music.com.

Музычны складнік прадставяць «Apple Tea», «Real Jazz Band» Кастуся Валковіча, «Post Scriptum Jazz», джаз-бэнд Андрэя Барылы, Віктара Пынцікава, Святланы Кругловай, Яўгеніі Лятун. Завершыцца музычная частка вялікім джэм-сэйшнам з удзелам запрошаных музыкаў.

У рамках міні-фэсту кожны зможа ўзяць удзел у майстар-класах па ліндзіхопу і джазавых танцах ад студыі «Арэлі», пагуляць у настольныя гульні разам з Nastolki.By і ролевую гульню Epic Game. Для дзяцей на тэрыторыі фестывалю будзе працаваць дзіцячая гульнявая пляцоўка «Манстропаліс».

- Джаз - гэта не проста музыка, гэта стан душы і светаўспрыманне, - кажа арганізатар фэсту Ян Бусел. - Ідэя стварыць такі хатні, утульны сямейны фестываль у садзе на траве, з невялікай сцэнай, дзіцячай пляцоўкай лунала даўно. Цяпер з'явілася магчымасць рэалізаваць задуманае. Галоўнае, каб пашанцавала з надвор'ем, а атмасферу створыць музыка і добры настрой гасцей.

Таксама на фестывалі будзе працаваць стэнд, на якім чальцы Беларускага таварыства інвалідаў прадэманструюць сваю творчасць, газету і раскажуць пра ролю масавай культуры ў рэабілітацыйным працэсе. Мерапрыемства пачнецца а 12:00 і працягнецца да 20:00. Кошт квіткоў складзе 80 тысяч рублёў, яны будуць прадавацца на ўваходзе толькі ў дзень мерапрыемства.

Фестываль прысвечаны светлай памяці Дзмітрыя Шаўчука, сааўтара ідэі і арт-дырэктара Beetlejuice Cafe.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках