5 траўня 2024, Нядзеля, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Продажы «АўтаВАЗа» абрынуліся на 32 адсоткі

16
Продажы «АўтаВАЗа» абрынуліся на 32 адсоткі

Продажы «АўтаВАЗа» ў жніўні 2014 года знізіліся на 32,3 адсотка ў параўнанні са жніўнем мінулага года (з 39 да 26,5 тысячы аўтамабіляў).

Такая інфармацыя змяшчаецца ў паведамленні Асацыяцыі еўрапейскага бізнэсу (АЕБ), піша Lenta.ru.

Са студзеня да жніўня 2014 года найбуйнейшы расейскі аўтавытворца прадаў на 18,5 адсотка аўто менш (247.289 штук), чым за аналагічны перыяд мінулага года. У жніўні ў групы «АўтаВАЗ-Renault-Nissan» продажы ўпалі на на 24,1 адсотка да 50455 аўтамабіляў, за 8 месяцаў зніжэнне склала 10,2 адсотка да 479.144 аўто.

Агулам продажы аўтамабіляў у жніўні знізіліся на 25,8 адсотка. За студзень-жнівень 2014 г. расейскі рынак абрынуўся на 12,1 адсотка або на 217092 аўто. Усяго за 2014 у РФ было прададзена больш за 1,5 мільёна аўтамабіляў.

Старшыня камітэта аўтавытворцаў АЕБ Ёрг Шрайбер адзначыў, што дзяржаўная праграма па ўтылізацыі ўсяліла надзею на стабілізацыю рынку. «Ці будзе гэта так ці не, залежыць ад таго, як хутка гэтая праграма будзе запушчаная з тым, каб удзельнікі рынку змаглі ёю скарыстацца», - прыводзяцца ягоныя словы ў паведамленні АЕБ.

Паводле вынікаў першага паўгоддзя АЕБ адкарэктавала прагноз што да расейскага аўтарынку. Раней у асацыяцыі меркавалі, што паводле вынікаў 2014 продажы знізяцца на 5 працэнтаў, у абноўленым прагнозе гаворыцца пра падзенне ў 12 адсоткаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках