5 траўня 2024, Нядзеля, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Пінскам браканьеры спрабавалі напасці на памежнікаў

8
Пад Пінскам браканьеры спрабавалі напасці на памежнікаў

Памежнікам давялося страляць у паветра.

Пад гадзіну ночы патруль заставы «Сварынь» (Пінскі раён) звярнуў увагу на святло ліхтароў паблізу дзяржаўнай мяжы. Затым пачулася некалькі стрэлаў, паведамляе «Советская Белоруссия» са спасылкай на прэс-службу Дзяржпамежкамітэта.

На месцы страляніны памежнікі выявілі двух грамадзян. Аднаму з іх удалося схавацца і старшы патруля адправіўся ў пагоню. Напарнік уцекача застаўся пад аховай другога памежніка. Аднак неўзабаве да яго падышлі трое паляўнічых і пачалі пагражаць. Супрацоўніку пінскага памежнага атрада давялося стрэліць з сігнальнага пісталета, каб асвятліць мясцовасць і папярэдзіць старшага. На патрабаванні памежнага патруля спыніць бязладдзе парушальнікі адказалі адмовай. Памежнікі былі вымушаныя даць кароткую папераджальную чаргу ў паветра. Пасля чаго хуліганы паспрабавалі збегчы.

Падчас пошуку памежнікі знайшлі стрэльбу, а побач забітага дзіка. Затым супольна з супрацоўнікамі РАУС і прадстаўнікамі Следчага камітэта Драгічынскага раёна правапарушальнікі былі затрыманыя і змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні да жыхароў Драгічынскага раёна распачатыя крымінальныя справы паводле артыкулаў 366 ч. 1 КК РБ «Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі ці іншай асобы, якая выконвае грамадскія абавязак» і 282 ч. 4 «Незаконнае паляванне».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках