5 траўня 2024, Нядзеля, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бюджэт пражытковага мінімуму пералічаць 17 верасня

9
Бюджэт пражытковага мінімуму пералічаць 17 верасня

Урад Беларусі зацвердзіў пражытковы мінімум для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва.

Таксама прынятае "Палажэнне аб парадку разліку бюджэту пражытковага мінімуму ў асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах і ў сярэднім на душу насельніцтва". Такі пункт змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 4 верасня 2014 года №865, якая ўваходзіць у дзеянне з 17 верасня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада, перадае БелТА.

Як адзначыла начальніца ўправы комплекснага аналізу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Юшкевіч, пастанова №865 распрацаваная ў адпаведнасці з артыкулам 5 закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ў некаторыя законы Рэспублікі Беларусь у пытаннях вызначэння пражытачнага мінімуму".

Цяпер пражытковы мінімум складаецца з мінімальных набораў прадуктаў харчавання для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва; нехарчовых тавараў і паслуг, кошт якіх вызначаны як фіксаваная дзель у суме 77% ад кошту мінімальнага набору прадуктаў харчавання.

"Наборы прадуктаў харчавання сфармаваныя на аснове нормаў фізіялагічных патрэбаў ў харчовых рэчывах і энэргіі для розных груп дарослага і дзіцячага насельніцтва. Прадуктовыя наборы адпавядаюць патрабаванням рацыянальнага харчавання і захоўваюць патрэбную энэргетычную вартасць і хімічны склад, - патлумачыла прадстаўніца міністэрства. - Фіксаваная дзель вызначаная на падставе афіцыйнай статыстычнай інфармацыі Белстата аб фактычных спажывецкіх выдатках малазабяспечаных хатніх гаспадарак за апошнія пяць гадоў (з 2009 да 2013 уключна), а таксама за першы квартал гэтага года".

Паводле яе слоў, для вызначэння фіксаванай дзелі нехарчовых тавараў і паслуг ўлічваліся такія спажывецкія артыкулы выдаткаў малазабяспечаных хатніх гаспадарак, як выдаткі на адзенне, абутак, тканіны; мэблю, прадметы бытавога прызначэння; асабістыя паслугі, прадметы асабістага карыстання; жыллёва-камунальныя паслугі; ахова здароўя; паслугі адукацыі; паслугі грамадскага транспарту; сувязь.

Палажэннем вызначаны парадак разліку бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ), замацоўваецца перыяд дзеяння БПМ пры яго штоквартальным зацвярджэнні Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны (да цяперашняга часу БПМ зацвярджаўся пастановай урада).

Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны БПМ у асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах і ў сярэднім на душу насельніцтва будзе зацвярджацца (як і раней урадам) паводле коштаў апошняга месяца кожнага квартала. Так, БПМ на перыяд з 1 лютага да 30 красавіка - у коштах снежня; з 1 траўня да 31 ліпеня - у коштах сакавіка; з 1 жніўня да 31 кастрычніка - у коштах чэрвеня; з 1 лістапада да 31 студзеня - у коштах верасня.

БПМ разлічваецца для шасці асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва - працаздольнае насельніцтва; пенсіянеры; студэнты; дзеці ва ўзросце да 3 гадоў; ад 3 да 6 гадоў; ад 6 да 18 гадоў.

У якасці бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва прымаецца сярэднедушавы бюджэт пражытковага мінімуму сям'і з чатырох чалавек.

Кошт прадуктаў харчавання, уключаны ў БПМ у сярэднім на душу насельніцтва, вызначаецца як кошт мінімальнага набору прадуктаў харчавання для сям'і з чатырох чалавек (мужчыны працаздольнага ўзросту, жанчыны працаздольнага ўзросту, хлопчыка ва ўзросце 13 гадоў і дзяўчынкі ва ўзросце 7 гадоў).

Парадак разліку выдаткаў на ўнёскі і плацяжы не змяніўся для БПМ у сярэднім на душу насельніцтва і для БПМ працаздольнага насельніцтва.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках