5 траўня 2024, Нядзеля, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Львова адзначылі перамогу ў Аршанскай бітве

4

Актывісты беларускай апазіцыі сабраліся на мітынг прысвечаны 500-годдзю бітвы пад Оршай.

Як вядома, падчас бітвы польска-літоўскія войскі атрымалі перамогу над Маскоўскім княствам. Беларусы трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі, якія былі дзяржаўнымі ў Беларусі ў 1991-1995 гадах і якія знаходзяцца пад забаронай сёння, піша "Корреспондент".

"Гэты дзень у Беларусі ўважаецца за дзень вайсковай славы нашага народа. Аднак падкрэсліваю, што ў бітве пад Оршай бралі ўдзел і ўкраінцы. Сёння, калі Расея вядзе вайну з Украінай, мы ўспамінаем, як тады беларусы, украінцы, палякі і нават крымскія татары спынілі маскоўскае нашэсце", - перадае тэлеканал ZIK словы студэнта Вітаўта.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках