5 траўня 2024, Нядзеля, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія дэсантнікі вярнуліся з вучэнняў пад Наварасійскам

13
Беларускія дэсантнікі вярнуліся з вучэнняў пад Наварасійскам

Вайскоўцы 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый вярнуліся ў Беларусь.

Яны бралі ўдзел у батальённых тактычных вучэннях Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расеі. «Усе пастаўленыя задачы вучэнняў выкананыя», - паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе Міністэрства абароны.

Вучэнні праходзілі 2-5 верасня на вучэбна-трэніровачным палігоне Раеўскі пад Наварасійскам.

«Удзел у вучэннях дазволіў беларускім дэсантнікам абмяняцца досведам з расейскімі калегамі, атрымаць практыку ў адпрацоўцы пытанняў супольных дзеянняў у розных варунках, у тым ліку практычнага дэсантавання асабістага складу рознымі спосабамі», - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках