25 красавiка 2024, Чацвер, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расследаванне: «Боінг» быў збіты «Букам» 53-й зенітна-ракетнай брыгады СПА Расеі

174

Новыя довады датычнасці расейскіх вайскоўцаў да катастрофы.

З'явілася новае сведчанне таго, што ракетная сістэма «Бук», якой 17 ліпеня быў збіты «Боінг» MH17, прыбыла з Расеі і хутчэй за ўсё мела расейскі экіпаж.

З дапамогай відэа, выкладзенага жыхарамі Белгарадскай вобласці яшчэ ў чэрвені, змаглі апазнаць ракетную сістэму «Бук», заўважаную ва Украіне 17 ліпеня, у складзе калоны ЗРК «Бук», паведамляе globeukraineса спасылкай на расследаванне, апублікаванае на партале Bellingcat.

Таксама атрымалася вызначыць расейскую брыгаду, у склад якой, верагодна, уваходзіла ракетная сістэма «Бук», і з якой, магчыма, быў экіпаж «Бука» падчас яе знаходжання ва Украіне.

Сістэму «Бук» атрымалася апазнаць дзякуючы некалькім элементам - белыя меткі злева ад шасі і, па відавочна зафарбаваным нумары. Вось параўнанне «Бука», захаванага на раней невядомым відэа, знятым у Расеі 23 чэрвеня, з вядомым малюнкам Paris Match, на якім паказаны «Бук» ў Данецку а 9 раніцы 17 ліпеня.

 

Злева: Бук ў калоне расейскай вайсковай тэхнікі, зняты ўвечары 23 чэрвеня па дарозе ад Старога Аскола на Аскольска Металургічны Камбінат ў раёне Белгарада. Справа: Фота Paris Match.

Фота вышэй з узмоцненым кантрастам, на якім бачная трэцяя метка, што супадае.

Раней вывучэнне шматлікіх узораў тэхнікі ва Украіне паказала, што стандартная практыка расейскіх войскаў - зафарбоўваць нумар на тэхніцы перад адпраўкай ва Украіну. На малюнку Paris Match добрая частка нумара зафарбаваная. Аднак усё яшчэ можна разабраць верхні выгіб лічбы «2» і дзве іншыя белыя меткі. Важна заўважыць, што гэтыя меткі знаходзяцца ў адным і тым жа месцы на «Буке» на абодвух малюнках.

Вось параўнанне фота Paris Match з фотам таго ж «Бука» ў калоне расейскай баявой тэхнікі ў Алексееўцы, мястэчку прыкладна ў 70 мілях ад Старога Аскола, 24-га чэрвеня.

Злева: Тое ж фота Paris Match, што і вышэй. Справа: выява з відэа, знятага л крамы «Магніт» у Алексееўцы, Расея, 24-га чэрвеня.

На малюнку вышэй таксама відаць супадаючыя меткі з левага боку «Бука». Таксама можна пацвердзіць, што гэта той жа «Бук», паглядзеўшы на той бок яго. «Бук», які ехаў назад да расейскай мяжы 17-га ліпеня, мае белыя плямы на брані над гусеніцамі справа. Гэтая ж пляма відаць на відэа, знятым у раёне Старога Аскола ў Расеі, загружаным 23 чэрвеня.

Злева: малюнак з відэа, шырока распаўсюджанага пасля трагедыі MH17. Справа: іншае раней невядомае відэа, знятае ў раёне Старога Аскола і залітае 23 чэрвеня.

На відэа калоны расейскай тэхнікі, знятых у чэрвені, відаць, што ў калоне некалькі ЗРК «Бук». Аднак ўсачыць за тым, меткі на якім супадаюць з заўважанымі ва Украіне ў ліпені, вельмі проста, паколькі толькі на трох «Буках» у калоне няма парэнчаў ззаду вежы.

Вось малюнак, на якім бачна, як выглядаюць гэтыя парэнчы, і як выглядае «Бук» без іх. На верхнім малюнку - адна з сістэм з відэа з Аляксееўкі, на ніжнім - выява «Бука», з якога меркавана быў збіты MH17, зняты ў Старым Асколе.

На верхнім малюнку - прыклад «Бука» з парэнчамі. На ніжнім малюнку - «Бук» з меткамі пад Старым Асколам.

З пускавых сістэм «Бук», знятых у Расеі ў канцы чэрвеня, тры не маюць парэнчаў ззаду вежы. Два з трох пакінутых маюць ідэнтыфікацыйныя нумары на баку: нумар 231 і 232. «Бук» нумар 231 не можа быць «букам» з ліпеньскіх відэа і фота, так як на ім зусім іншыя меткі справа і няма белай плямы на брані над гусеніцамі злева.

«Бук» №231 з ромбападобнай меткай і без белай плямы.

На малюнках ніжэй бачна, што ў «Бука», знятага ў Луганску пасля збіцця самалёта, няма парэнчаў ззаду вежы.

Уверсе: «Бук» без парэнчаў, зняты пад Старым Асколам. Унізе: Той жа «Бук» у Луганску пасля катастрофы.

«Бук», заўважаны ў чэрвені ў раёне Старога Аскола, мае меткі з абодвух бакоў, якія супадаюць з такімі на «Буке», заўважаным да і пасля збіцця самалёта 17 ліпеня. Гэтак жа, як і «Бук», які, як мяркуецца, збіў MH17, ён не мае парэнчаў ззаду вежы, а задняя частка ягонай вежы цёмнага колеру, што адпавядае «буку» на фатаграфіі ў Тарэза. Гэтую машыну складана зблытаць з другога; у прыватнасці, толькі ў яе такі характэрны набор метак з усёй калоны тэхнікі, заўважанай у канцы чэрвеня.

Больш за тое, той факт, што ён рухаўся да ўкраінскай мяжы за некалькі тыдняў да атакі на авіялайнер, азначае, што можна зрабіць выснову, што заўважаны ў Расеі «Бук» - гэта той самы «Бук», што правезлі ва Украіну і з якога быў збіты MH17.

Таксама магчыма вызначыць, якой расейскай частцы хутчэй за ўсё належыць гэты «Бук», вывучыўшы тэхніку ў калоне. На відэа калоны, якая едзе ва Украіну, відаць, што на нумарах тэхнікі код рэгіёну «50», што азначае, што яны належаць да Маскоўскай вайсковай акругі (МВО).

Код рэгіёну «50» бачны на нумарах тэхнікі на відэа, знятым у Красненскім раёне раніцай 24 чэрвеня.

Грузавік у канвоі, якія едуць на Аляксееўку 24 чэрвеня (заўвага: час на відэа паказаны няправільна)

Відавочна, на запісу відэарэгістратара няправільна ўказана час і дата - «2011.01.01». Гэта відавочна няправільна з многіх прычынаў, уключаючы гадавое надвор'е на відэа, якое значна адрозніваецца ад выгляду раёна Старога Аскола зімой, а таксама абсалютна тую ж тэхніку, якая бачная на шматлікіх відэа; белы мікрааўтобус тут, тут і тут на 0:54.

Жыхар Старога Аскола таксама пацвердзіў, што на нумарах тэхнікі ў калоне быў код «50». Карыстальнік rokerrson выклаў гэта фота ў Інстаграм 23 чэрвеня:

У Маскоўскай вайсковай акрузе ёсць дзве зенітна-ракетныя брыгады, якія аснашчаны сістэмамі «Бук». Гэта 5-я Зрбр «Бук», якая базуецца ў Шуе, і 53. Зрбр «Бук», якая базуецца ў Курску. 5-ю брыгаду можна выключыць, паколькі, згодна з некалькіх крыніц, яе перавялі з Маскоўскай Вайсковай Акругі ў Заходні Вайсковы Акруг, і цяпер яна месціцца ў Санкт-Пецярбургу, дзе на яе тэхніцы код рэгіёну «43».

Паколькі Курск знаходзіцца даволі блізка ад Старога Аскола, лагічна, што калона складалася з сіл 53-й брыгады і выехала са сваёй базы ў в/ч (воінскай часткі) 32406. Гэта таксама пацвярджаецца самым раннім відэа калоны, знятым раніцай ці днём 23. чэрвеня, на якім тэхніка едзе з боку Курска ў кірунку Харкава. Таму верагодна, што «Бук» з 53-й брыгады, якая базуецца пад Курскам.

Таксама, відаць, акрамя таго, што 53. Брыгада ЗРК «Бук» мае на нумарах код рэгіёну «50», яе жаўнеры размясцілі фатаграфіі двух машын, якія відаць на відэа, знятых у раёне Старога Аскола. Вось дзве фатаграфіі аднаго і таго ж грузавіка: першая - скрыншот з відэа, знятага ў Красненскім раёне, а другая загружаная Іванам Краснапрашыным, які служыць у 53-й брыгадзе.

 

Злева: грузавік у калоне на Аляксееўку 24-га чэрвеня. Справа: той жа грузавік, сфатаграфаваны сяржантам Іванам Краснопрашыным з 53-й брыгады ў Курску. Лічбы на нумары: «0639АН50».

Вось фатаграфіі радара «Купал» са складу сістэмы «Бук». Першая загружаная Краснапрошыным ў 2013-м годзе, а другая - скрыншот з відэа калоны ў Алексееўка.

Трэцяя машына злева - радар «Купал», які можа выкарыстоўвацца як элемент сістэмы «Бук». Нумар на борце - «201».

 

Радар «Купал» з нумарам 201 у Алексееўцы 24 чэрвеня.

Краснапрошын ўнутры адной з машын часткі. З пагонаў відаць, што ён сяржант.

На наступным фота Краснапрошын знаходзіцца на тэрыторыі вайсковай часткі 32406. Звярніце ўвагу на ракеты на заднім плане, выстаўленыя на пляцы.

Іван Краснапрошын на пляцы 53-й брыгады 22 ліпеня 2012 г.

На наступным фота бачна пляц 53-й брыгады зверху, у паўднёвай частцы пляца бачныя тыя ж ракеты.

 

Ракеты на фота вышэй пацвярджаюць месцазнаходжанне Краснапрошына на папярэднім фота.

Наступны малюнак - спадарожнікавы здымак парку тэхнікі 53 брыгады:

 

З гэтага малюнку можна меркаваць, што значная колькасць машын, заўважаных у калоне ў чэрвені, належыць 53-й брыгадзе. Сама брыгада ўваходзіць у склад расейскіх войскаў СПА. Будучы часткай, абсталяванай «Букамі» і навучанай іх выкарыстоўваць, 53. Брыгада мела і магчымасць, і сродкі збіць MH17 17-га ліпеня.

«Бук», які быў заўважаны, калі пакідаў зону меркаванага пуску ракеты 17-га ліпеня, хутчэй за ўсё, уваходзіў у склад і меў экіпаж са складу 53-й Курскай брыгады расейскіх войскаў. Новая інфармацыя, прадстаўленая ў гэтым артыкуле, з'яўляецца яшчэ адным довадам адказнасці расейскай дзяржавы за трагедыю малайзійскага боінга.

Напісаць каментар 174

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках