19 траўня 2024, Нядзеля, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд падтрымаў пастанову аб высылцы Алены Танкачовай з Беларусі

12
Суд падтрымаў пастанову аб высылцы Алены Танкачовай з Беларусі

Суд Першамайскага раёна Менска адмовіў праваабаронцы Алене Танкачовай у задавальненні скаргі на пастанову РУУС аб высылцы яе з Беларусі.

Такі вырак агучыла 13 студзеня суддзя Наталля Петух, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, 5 лістапада мінулага года УУС Першамайскага раёна прадпісала Танкачовай цягам месяца пакінуць Беларусь і забараніла ёй наведваць краіну цягам бліжэйшых трох гадоў. Падставай для такой пастановы сталі зафіксаваныя відэакамерамі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем, які належыць Танкачовай.

Праваабаронца гэтую пастанову абскардзіла. Працэс абскарджвання прадугледжвае прыпыненне загаду аб высылцы на тры месяцы - па месяцу на абскарджанне ў кожнай з прадугледжаных інстанцый. 12 снежня праваабаронцы адмовілі ў задавальненні скаргі ў першай інстанцыі - ГУУС Менгарвыканкама.

Грамадзянка Расеі Алена Танкачова пражывае ў Беларусі каля 30 гадоў. Цягам 20 гадоў Танкачова і ачолены ёю Цэнтр прававой трансфармацыі аказваюць прафесійную юрыдычную і экспэртную падтрымку некамерцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама ў сітуацыях з парушэннямі правоў чалавека.

На папярэднім пасяджэнні, 12 студзеня, Танкачова папрасіла суд скасаваць пастанову аб яе высылцы з краіны як прынятую на падставе ўяўных пагроз. Са слоў праваабаронцы, органы ўнутраных спраў зыходзяць з таго, што яна раней "кіравала сродкам падвышанай небяспекі, парушыўшы правілы дарожнага руху, што магло прывесці да прычынення грамадзянам цялеснага пашкоджання цi пацягнуць іх смерць". "Але я за ўсё сваё жыццё ні разу не рабіла дзеянняў, якія пацягнулі б прычыненне шкоды здароўю грамадзян. Таму абгрунтаванне органаў унутраных спраў заснаванае на ўяўнай пагрозе, якую нельга ўважаць за праўдзівую", - сказала Танкачова.

Акрамя таго, адзначыла Танкачова, у міліцыі няма дастатковых доказаў таго, што менавіта яна кіравала аўтамабілем, калі камеры зафіксавалі перавышэнне хуткасці.

Праваабаронца таксама прасіла ўлічыць, што яе "сувязь з Рэспублікай Беларусь носіць доўгачасовы і ўстойлівы характар" - тут у яе ёсць пастаянная праца і маёмасць, а яе дачка з'яўляецца грамадзянкай Беларусі. Ні ў якіх іншых краінах Танкачова не мае ні працы, ні маёмасці, ні жылля.

Грамадскія актывісты сабралі сем тысяч подпісаў пад просьбай не высылаць Танкачову з краіны. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці ўважаюць дзеянні ўладаў за непрапарцыйныя і палітычна матываваныя санкцыі, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю праваабаронцы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках