7 траўня 2024, aўторак, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Агрызка: Расея можа перайсці ў наступ у любы момант

3
Уладзімір Агрызка: Расея можа перайсці ў наступ у любы момант

Украіне трэба аб'яўляць усеагульную мабілізацыю і рыхтаваць людзей да супраціву агрэсара.

Калі ў маскоўскіх галовах працягвае актыўна вентылявацца тэма шырокамаштабнага наступу на Украіну, ніякія жудасныя падзеі на яго не ўплываюць.

Такое меркаванне ў каментары выданню «Гордан» выказаў украінскі дыпламат, экс-міністр замежных спраў Уладзімір Агрызка.

«Ні на пазіцыю Расеі, ні на пазіцыю баевікоў тэракт у Валнаваха не паўплывае», - падкрэсліў дыпламат.

На думку Агрызка, ніякія падзеі не звернуць расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з ягонага магістральнага агрэсіўнага шляху.

«Улічваючы, што яны ўжо паспелі абвінаваціць у ім украінскі бок, чакаць, што яны хаця б спыняцца і задумаюцца над тым, што адбываецца, мне здаецца, не даводзіцца», - адзначыў экс-кіраўнік МЗС.

Агрызка перакананы, што Расея можа перайсці ў наступ у любы момант.

«З пункту гледжання здаровага сэнсу, такое шырокамаштабнае наступленне было б для Расеі поўнай катастрофай, але здаровага сэнсу там няма. І ў гэтых абставінах трэба аб'яўляць ўсеагульную мабілізацыю і рыхтаваць людзей да супраціву агрэсару, які ў любы момант можа перайсці любыя межы», - сказаў на заканчэнне дыпламат.

У сувязі з гібеллю 13 мірных жыхароў пад Валнавахай прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка абвясціў 15 студзеня днём жалобы па ўсіх, хто загінуў ад рук тэрарыстаў на Данбасе. Паводле звестак прэс-цэнтра антытэрарыстычнай аперацыі, агонь вялі баевікі, якія знаходзяцца ў горадзе Дакучаеўск. У Міністэрстве ўнутраных спраў выказалі здагадку, што баевікі цэліліся ў блокпост украінскіх вайскоўцаў, але прамазалі. Абстрэл аўтобуса ўкраінскімі праваахоўнымі органамі быў кваліфікаваны як тэракт.

Фота: PHL

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках