20 красавiка 2024, Субота, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютчыкі прадаюць даляр па 19 тысяч рублёў

68
Валютчыкі прадаюць даляр па 19 тысяч рублёў

У Беларусі зноў з'явіўся «чорны» валютны рынак.

Нягледзячы на тое, што афіцыйны курс даляра нязначна знізіўся, на ім кошт даляра дасягнуў 19 тысяч рублёў. Пра гэта паведамляюць чытачы рэгіянальнага сайта «Жлобин Online».

«Такім чынам, у наяўнасці поўны паўтор сітуацыі на валютным рынку, якую мы назіралі ў 2011 годзе. Нагадаем, тады ўлады адміністрацыйна стрымлівалі курс на ўзроўні 3 тысяч рублёў, аднак у канчатковым выніку беларускі рубель патаннеў у некалькі разоў», - піша выданне.

У інтэрнэце курс даляра вагаецца ад 17 да 25 тысяч беларускіх рублёў. Дарэчы, і пакупкі ў інтэрнэт краме даводзіцца таксама рабіць паводле камерцыйнага курсу. Калі, да прыкладу вы захочаце купіць на сайце appliances.wikimart.ru кухонныя вагі за 2900 расейскіх рублёў, вам давядзецца купляць расейскую электронную валюту мінімум па 260 рублёў, а не па 228.

Між тым, многія эксперты ўпэўненыя, што рэальны кошт даляра ў Беларусі сёння складае не менш за 18 тысяч рублёў. Экс-прэм'ер Беларусі Міхаіл Чыгір заявіў, што даляр ў 2015 годзе будзе каштаваць не менш за трыццаць тысяч беларускіх рублёў. Яраслаў Раманчук жа больш аптымістычны, і лічыць, што курс даляра пры добрым раскладзе, не павінны перавысіць 20 тысяч рублёў. Зразумела, пры ўмове, калі беларускія ўлады будуць рабіць адэкватныя эканамічныя меры. Варта адзначыць, што пакуль тое, што адбываецца на валютным рынку, сапраўды нагадвае крызіс 2011 года, і мяркуючы па ўсім, без яшчэ адной рэзкай дэвальвацыі нацыянальнай валюты, з гэтай сітуацыі выйсці не атрымаецца.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках