3 красавiка 2025, Чацвер, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі святар: Ва Украіне выявіўся расейскі фашызм

12

РПЦ, застаючыся імперскай, захопніцкай, ніколі не пойдзе на роўныя стасункі з брацкімі народамі - украінцамі або беларусамі, мяркуе Леанід Акаловіч.

«Пуцін, ягоная хеўра, ягоная хунта называюць расейскі фашызм міратворцам», - адзначыў у размове з «Белсатaм» святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай Царквы Леанід Акаловіч.

Кожная нацыя, са слоў святара, павінна мець сваю нацыянальную Царква. «Толькі Рускай праваслаўнай Царквы не выгадна гэта падкрэсліваць, так як тады людзі будуць выходзіць з-пад улады захопніцкай Маскоўскай Царквы. Таму той, хто спрыяе нацыянальнай Царкве, спрыяе незалежнасці і адраджэнню Радзімы», - выказаўся айцец Леанід.

Спроба мітрапаліта Паўла дамагчыся самакіравання, якое, да прыкладу, маюць Малдаўская, Эстонская і Украінская Царквы, для Беларускай праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату скончылася паразай.

«Мітрапаліт заявіў, што немагчыма казаць аб самакіраванні на працягу 25-50 гадоў, а гэта значыць, - вечна. І Расейская праваслаўная Царква, застаючыся імперскай, захопніцкай, ніколі, мабыць, не пойдзе на брацкія, роўныя, хрысціянскія стасункі з брацкімі народамі - украінскім або беларускім», - заўважыў айцец Леанід.

Такое стаўленне часткі расейскага народа расейскі філосаф Бярдзяеў назваў у пачатку XX стагоддзя расейскім фашызмам, звярнуў увагу прадстаўнік Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай Царквы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках