21 траўня 2024, aўторак, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд паводле справы аб забойствах у Гюмры пройдзе ў Арменіі

8
Суд паводле справы аб забойствах у Гюмры пройдзе ў Арменіі

Публічны судовы працэс у справе аб забойствах у Гюмры пройдзе ў Арменіі.

Пра гэта заявіў у Ерэване старшыня Следчага камітэта Расеі Аляксандр Бастрыкін на сустрэчы з прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам у Ерэване, паведамляе РІА «Новости».

«Правядзенне ў Рэспубліцы Арменія публічнага судовага працэсу стане сведчаннем імкнення абодвух бакоў да справядлівасці і правасуддзя», - заявіў Бастрыкін.

Кіраўнік СКР адзначыў, што дасягнутае поўнае паразуменне з Ерэванам і ёсць дакладнае ўяўленне, якой будзе дапамога расейскіх сілавых структур у расследаванні, якое праводзіцца праваахоўнымі органамі Арменіі.

Са слоў Бастрыкіна, дзеянні расейскага следства як у Арменіі, так і ў Расеі будуць нацэленыя на ўсебаковае расследаванне абставінаў справы і праверку ўсіх наяўных версій, на выяўленне вінаватых і гарантыі непазбежнасці пакарання.

Падазраваным у здзяйсненні злачынства з'яўляецца расейскі жаўнер тэрміновай службы Валерый Пермякоў. Ён быў затрыманы пры спробе перасекчы мяжу з Турцыяй і ўжо прызнаў сваю віну. Паводле некаторых звестак, ён нібыта хацеў дэзертыраваць з расейскай вайсковай базы, зайшоў у дом, які трапіў па шляху, каб папіць вады, а потым застрэліў гаспадароў, баючыся, што яны яго выдадуць.

Забойства было ўчыненае раніцай 12 студзеня побач з расейскай вайсковай базай у Гюмры. Забітыя былі чальцамі адной сям'і: муж з жонкай, іх дачка, сын, нявестка і малалетні ўнук. Паводле звестак Следчага камітэта Арменіі, забітых расстралялі з аўтамата АК-74. Адзіны выжыўшы - паўгадовае дзіця - памёр 19 студзеня ад атрыманых раненняў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках