Папа Рымскі Францыск перадаў прывітанне беларускаму народу
1- 20.01.2015, 15:59
- 5,064
На шляху з Манілы ў Рым пантыфік згадаў у малітвах беларускі народ і папрасіў для Беларусі міру і дабрабыту.
Пра гэта паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
"Я пасылаю сардэчныя прывітання вашаму правасхадзіцельству, пралятаючы над краінай на маім шляху з Філіпін у Ватыкан. Згадваю Вас і ўвесь беларускі народ у маіх малітвах, просячы для вас аб Божых ласках міру і дабрабыту", - напісаў пантыфік у традыцыйнай тэлеграме на імя Лукашэнкі, накіраванай на борт самалёта, падчас знаходжання ў паветранай прасторы Беларусі.
Такія прывітанні былі накіраваныя таксама кіраўнікам іншых дзяржаў: вітальныя тэлеграмы атрымалі таксама Уладзімір Пуцін, Браніслаў Камароўскі, Мілаш Зэман і іншыя лідары дзяржаў, над якімі пралягаў маршрут пантыфіка з Манілы ў Рым. Францыск таксама накіраваў тэлеграмы прэзідэнтам Філіпін, Кітая і Манголіі.
Фота: EPA