Управа справамі Лукашэнкі рабуе арандатараў?
13- 20.01.2015, 16:38
- 31,648
Выдаткі на ўтрыманне будынкаў завышаныя ў дзясяткі разоў.
Чытач charter97.org наважыў разабрацца ў прычыне высокага кошту за арэнду памяшканняў, якія здае ў арэнду Галоўная гаспадарчая ўправа ў справах Лукашэнкі, прычым схема працуе ўжо з 2011 года і старанна хаваецца яе «аўтарамі».
«Вывучыўшы некаторыя дакументы я высветліў, што Галоўная гаспадарчая ўправа ў справах Лукашэнкі рэальна рабуе арандатараў у Беларусі: шляхам унясення загадзя ілжывых звестак у дакументы, яны завышаюць сумы выдаткаў на ўтрыманне будынкаў у дзясяткі разоў. У мяне ёсць дакументы і аўдыёзапіс перамоваў з кіраўніцтвам што да гэтых пытанняў.
Неаднаразова да нас з Менска прыязджала дэлегацыя. Сумы выдаткаў спачатку знізілі ў 7 разоў. Але гэтыя звесткі аб факце крадзяжу старанна хаваюцца, бо паводле гэтай схемы арандатараў рабуюць з 2011 года. Улічваючы тое, што пазоўная даўнасць роўная тром гадам, дзяржава баіцца, што пры агалосцы ўсе 5 тысяч арандатараў маюць права падаць пазовы і атрымаць назад свае грошы.
Усе сродкі, атрыманыя такім незаконным шляхам, застаюцца ў распараджэнні Галоўнай управы згодна з умовамі дамовы», - паведаміў ён.