27 красавiка 2024, Субота, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Адамовіч: Пазбаўленне доўгатэрміновага спаткання - вельмі подлы ўдар

10
Марына Адамовіч: Пазбаўленне доўгатэрміновага спаткання - вельмі подлы ўдар

Два рапарты, складзеныя на палітвязня, выліліся ў дысцыплінарныя спагнанні.

Абвінавачванні ў дробных парушэннях, звязаных з невыкананнем унутраных правілаў калоніі прывялі да складання рапартаў на палітвязня экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Гэта ў сваю чаргу прывяло да дысцыплінарных спагнанняў. Пра гэта сёння паведаміла charter97.org ягоная жонка, Марына Адамовіч. Праваабаронцы лічаць, што зусім можа быць схемай, паводле якой палітыка змогуць утрымаць за кратамі даўжэй чым патрэбна.

«Учора Мікалай тэлефанаваў і пацвердзіў чаканыя прагнозы: гэтыя два рапарты выліліся ў дысцыплінарныя спагнанні. Начальства калоніі і ўлады ўпарта не хочуць карыстацца шанцам заставацца людзьмі. Мне гэта ўсё вельмі нагадвае папярэднюю сітуацыю ў чацвёртай калоніі, калі яны за пяць дзён у 2011 годзе зрабілі яго злосным парушальнікам - і хуценька-хуценька, на працягу месяца адправілі яго ў Магілёўскую турму. Быў практычна аднолькавы алгарытм дзеянняў, яшчэ да выпадку Мікалая Дзядка.

Так што, вось такі пачатак ягонага вяртання ў Шклоўскую калонію...

Настрой у яго нармальны, бадзёры, хоць удары нанесеныя моцныя і дакладныя: ні карцэрам, ні пазбаўленнем перадач яго не напалохаць, а вось з улікам таго, што мы з ім вось ужо цягам чатырох гадоў і аднаго месяца можам бачыцца толькі на працягу 20 гадзін, то пазбаўленне доўгатэрміновага спаткання - гэта вельмі подлы ўдар. Чым жа яшчэ на Мікалая, чалавека, што прасядзеў год у «адзіночцы», уплываць, не карцэрам жа! Хоць, я думаю, што мы ў любым выпадку гэта неяк перажывем», - сказала яна.

У траўні 2011 года суд Ленінскага раёна Менска прыгаварыў Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі праз абвінавачванне ў нібыта арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Першапачаткова апазіцыйны палітык утрымліваўся ў шклоўскай калоніі № 17, аднак у студзені 2012 года яму зрабілі больш жорсткімі ўмовы адбыцця пакарання, перавёўшы на тры гады ў магілёўскую турму № 4. Гэты тэрмін скончыўся 12 студзеня 2015 года. Адміністрацыя шклоўскай калоніі палічыла, што асуджаны палітык «не стаў на шлях выпраўлення», «да ўмоўна-датэрміновага вызвалення не імкнецца» і пасля адбыцця пакарання мае намер «весці злачынны лад жыцця». Паводле звестак жонкі палітыка, фармальнай нагодай для гэтых абвінавачванняў стала адсутнасць на адзенні Статкевіча біркі з нумарам зняволенага, а таксама тое, што ён не паказаў у спісе асабістых рэчаў насоўкі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках