24 красавiка 2024, Серада, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

План Крамля: СМІ апублікавалі ліст Пуціна Парашэнку

82

«Мірны план» Пуціна падобны да ваеннай акупацыі.

У лісце прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, які адрасаваны кіраўніку ўкраінскай дзяржавы Пятру Парашэнку, змяшчалася прапанова адвесці цяжкае ўзбраенне бакамі канфлікту, зыходзячы з «фактычнага» праходжання лініі судакранання. Копія ліста маецца ў распараджэнні ўкраінскага выдання «Люстэрка тыдня».

У матэрыяле «Тапаграфія крывёй» Таццяны Сілінай адзначаецца, што ніякага «плану» там няма. У лісце змяшчаецца адна-адзіная прапанова, каб «абодва бакі - як украінскія сілавыя структуры, так і апалчэнцы Данбаса (ДНР і ЛНР) - прынялі неадкладныя меры да спынення ўзаемных абстрэлаў, а таксама неадкладным адводзе бакамі канфлікту сродкаў паразы калібрам звыш 100 мм на далёкасці, устаноўленыя Менскім мемарандумам ад 19 верасня 2014 года, зыходзячы з фактычнага праходжання лініі судакранання згодна з прыкладаемай мапай».

«Ну, і яшчэ Пуцін, які фаршыруе Усход Украіны зброяй, наймітамі, воінскімі падраздзяленнямі войска РФ, велікадушна паабяцаў: «У сваю чаргу будзем гатовыя сумесна з АБСЕ арганізаваць кантроль за правядзеннем гэтых крокаў», - адзначаецца ў матэрыяле.

«Але што ж гэта за «фактычнае» праходжанне лініі судакранання? Да паслання, на самай справе, прыкладаецца цікавая карта - «Схема адводу ўзбраення калібрам звыш 100 мм на паўднёвым усходзе Украіны». На ёй штрых-пункцірам праведзеная лінія, загадкава пазначаная, як «Лінія судакранання бакоў паводле стану на 19 верасня 2014 года і 13 студзеня 2015». Але за час «замірэння», пачынаючы з верасня, сілы баевікоў значна прасунуліся ў заходнім кірунку: паводле афіцыйных ацэнак, баевікі адкусілі больш за 550 кв км тэрыторыі», - піша аўтар матэрыялу.

«Нават яшчэ падчас саміх перамоваў у Менску сепаратысты занялі 28 населеных пунктаў. Таму лінія сулакранання на 13 студзеня 2015 істотна адрозніваецца ад лініі на 19 верасня 2014. Але на самай справе параўноўваць пуцінскія апетыты трэба не з лініяй фронту ад 19 верасня, а з зацверджанай у той дзень у Менску лініяй, чые каардынаты і ўвайшлі ў сакрэтны дадатак да менскага мемарандуму. Па сутнасці, Пуцін прапаноўвае адысці ад зафіксаванай у гэтым дакуменце лініі і легітымізаваць «фактычную», г.зн. сённяшнюю, што абсалютна не на карысць Украіны», - дадае аўтар.

Нагадаем, раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Пуцін накіраваў пісьмовае пасланне Парашэнку, у якім утрымліваўся план-прапанова бакам аб адводзе цяжкай артылерыі. Аднак Кіеў адмовіўся ад яго, не прапанаваўшы нічога наўзамен, паведамілі ў Крамлі.

Змест дакумента не быў апублікаваны - ні расейскім, ні ўкраінскім бакамі.

ЗША назвалі «мірны план» Пуціна падобным на ваенную акупацыю, пра што заявіла прадстаўніца ЗША ў ААН Саманта Паўэр падчас пасяджэння Рады бяспекі гэтай арганізацыі ў сераду, 21 студзеня.

Са слоў Паўэр, «гэты план легітымізуе тэрытарыяльныя дасягненні» прарасейскіх баевікоў. «Давайце здымем шырму з мірнага плана Пуціна і скажам, што гэта план расейскай акупацыі», - падкрэсліла Паўэр падчас сустрэчы 15 прадстаўнікоў краін-чальцоў ААН у дачыненні да Украіны.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках