28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: Адзіныя замежныя войскі ва Украіне – расейскія

15
Генеральны сакратар NATO: Адзіныя замежныя войскі ва Украіне – расейскія

Заявы Пуціна пра тое, што ва Украіне ваюе натаўскі легіён - нонсэнс.

Пра гэта Енс Столтэнберг заявіў на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў пасяджэння камісіі Украіна-NATO, піша УНИАН.

"Заява пра тое, што ва Украіне ёсць натаўскія легіёны - гэта нонсэнс. Няма ніякіх натаўскіх легіёнаў. Замежныя войскі ва Украіне - гэта расейскія", - заявіў ён у панядзелак у Бруселі пасля завяршэння пазачарговага пасяджэння Камісіі Украіна-NATO.

Паводле ягоных слоў, у гэтым і заключаецца праблема, што ва Украіне прысутнічаюць расейскія войскі, а Расея падтрымлівае сепаратыстаў тэхнікай, пастаўкі якой значна ўзраслі. "Мы гаворым аб цяжкім узбраенні рознага тыпу", - сказаў Столтэнберг.

Раней у панядзелак 26 студзеня Уладзімір Пуцін назваў Узброеныя сілы Украіны "замежным натаўскім легіёнам", які, на ягоную думку, "не служыць нацыянальным інтарэсам Украіны".

У апошні час становішча ў зоне канфлікту рэзка абвастрылася пасля таго, як узброеныя сепаратысты і расейскія войскі, якія падтрымліваюцца Расеяй, у чарговы раз парушылі рэжым спынення агню і пачалі масіраваны наступ на пазіцыі ўкраінскіх сіл. Украіна ў адказ пачала абмежаваную ваенную аперацыю з мэтай спыніць гэты наступ.

Фота: AP/Geert Vanden Wijngaert

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках