26 красавiка 2024, Пятніца, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары Еўразвязу заклікалі ўзмацніць санкцыі супраць Расеі

8
Лідары Еўразвязу заклікалі ўзмацніць санкцыі супраць Расеі

Кіраўнікі краін і ўрадаў краін ЕЗ прапануюць узмацніць ціск на Маскву.

Новыя санкцыі супраць РФ будуць разгледжаныя 29 студзеня на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў дзяржаў супольнасці ў Брусэлі. Кіраўнікі краін і ўрадаў Еўрапейскага звязу асудзілі забойства мірных жыхароў Марыупаля 24 студзеня і заклікалі Раду міністраў замежных спраў разгледзець пашырэнне санкцый супраць Расеі. Пра гэта гаворыцца ў заяве лідараў краін ЕЗ, апублікаванай на сайце Еўрапейскай рады, піша "Лiга.нет"

"У сувязі з пагаршэннем становішча [на ўсходзе Украіны] мы просім на будучай сустрэчы міністраў замежных спраў ацаніць сітуацыю і разгледзець усялякія адпаведныя дзеянні, прынамсі, далейшыя абмежавальныя меры, накіраваныя на хуткае і ўсёабдымнае выкананне Менскіх пагадненняў", - гаворыцца ў дакуменце.

Кіраўнікі краін ЕЗ нагадалі пра высновы Еўрапейскай рады ад 18 снежня 2014 года, дзе гаварылася, што "ЕЗ будзе працягваць гэты курс" і што яны "гатовыя прыняць далейшыя меры ў выпадку неабходнасці".

"Мы адзначаем сведчанні падтрымкі сепаратыстаў з боку Расеі, якая працягваецца і якая расце, што падкрэслівае адказнасць Расеі. Мы заклікаем РФ асудзіць дзеянні сепаратыстаў і выконваць менскія пагадненні", - дадалі ў Еўрапейскай радзе.

Нагадаем, 24 студзеня тэрарысты "ДНР" і расейскія вайскоўцы а 09:25 абстралялі з "Градаў" усходнія ўскраіны Марыупаля. Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў усклаў адказнасць за гэта злачынства непасрэдна на прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Генпракуратура Украіны кваліфікавала абстрэл Марыупаля як тэракт.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках