Лукашэнка і Парашэнка пагаварылі па тэлефоне
18- 27.01.2015, 15:09
- 40,351
Сёння адбылася тэлефонная размова беларускага дыктатара з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.
Пра гэта паведамляе БелТА.
Падчас гутаркі «абмяркоўваліся пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць».
Нагадаем, 23 студзеня адбылася тэлефонная размова паміж прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным і Лукашэнкам. Падчас размовы яны абмеркавалі абвастрэнне сітуацыі на ўсходзе Украіны, а таксама дамовіліся аб сустрэчы.