29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША забяспечаць Украіне крэдытныя гарантыі на $2 мільярды

4
ЗША забяспечаць Украіне крэдытныя гарантыі на $2 мільярды

Сродкі крэдытных гарантый павінны быць накіраваныя на абарону насельніцтва ад уплыву "перабудовы" ўкраінскай эканомікі.

ЗША і Украіна падпісалі дэкларацыю аб выдачы Украіне крэдытных гарантый на суму $1 млрд у першай палове 2015 года. Пастанова аб выдачы яшчэ $1 млрд будзе разгледжаная кангрэсам ЗША бліжэйшым часам, паведамляе espreso.tv.

"Урад ЗША дамовіўся цягам першай паловы 2015 прыйсці да пагаднення аб забеспячэнні крэдытных гарантый на 1 млрд даляраў пры ўмове далейшага курсу рэформ, што з’яўляецца часткай міжнародных намаганняў у дапамозе Украіне", - заявіў міністр фінансаў ЗША Джэйкаб Лью.

Сродкі, са слоў міністра, выдаткаваныя на фінансаванне сацыяльных патрэб украінскага грамадства і пераадоленне магчымых негатыўных наступстваў рэформаў. Агульная сума гарантый, выдадзеных ЗША, такім чынам складзе $3 млрд, калі Украіна будзе прадаўжаць сваю праграму рэформаў і ўсё яшчэ мець патрэбу ў падтрымцы, адзначыў Лью.

27 студзеня ЕЗ узгадніў 1,8 млрд еўра крэдытаў Украіне. На пасяджэнні ў Брусэлі прадстаўнікі шэрагу краін ЕЗ, уключна з Вялікай Брытаніяй, прапанавалі даць Украіне 2,6 мільярда еўра ў выглядзе сярэднетэрміновых крэдытаў у 2015-2016 гадах.

Раней у Давосе міністр эканомікі Айварас Абрамавічус паведаміў, што міжнародная донарская канферэнцыя аб прыцягненні дапамогі Украіне пераносіцца на красавік замест раней запланаванай даты 15 студзеня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках