20 красавiка 2024, Субота, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцанюк назваў неадэкватным заяву дэпутата Дзярждумы аб «анэксіі» ГДР

16
Яцанюк назваў неадэкватным заяву дэпутата Дзярждумы аб «анэксіі» ГДР

Расея ідзе па шляху ізаляцыі, мяркуе прэм'ер-міністр Украіны.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў аб «неадэкватнасці асобных расейскіх чыноўнікаў» пасля таго, як кіраўнік Дзярждумы Расеі Сяргей Нарышкін папрасіў думскі камітэт вывучыць «анэксію» Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі.

Пра гэта прэм'ер Украіны заявіў на сённяшнім пасяджэнні ўрада, паведамляе карэспандэнт выдання «Гордан».

«Ствараецца ўражанне аб пэўнай неадэкватнасці асобных чыноўнікаў Расеі. Сёння яны ўжо дайшлі да таго, што ў расейскай Дзяржаўнай Думе пастанавілі асудзіць падзенне Берлінскай сцяны», - сказаў Яцанюк.

З ягоных слоў, «Расея ідзе па шляху ізаляцыі, і заводзіць увесь свет у стан халоднай вайны з гарачымі канфліктамі».

Нагадаем, спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін даў даручэнне камітэту ў міжнародных справах разгледзець зварот дэпутата Мікалая Іванова з ініцыятывай прызнаць уз'яднанне ГДР і ФРГ актам анэксіі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках