19 красавiка 2024, Пятніца, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстраліец узнавіў Пампеі з канструктара Lego

2

Аўстраліец Райн МакНайт узнавіў старажытнарымскі горад Пампеі з канструктара Lego.

Мужчына, якога празвалі The Brickman (ад ангельскага brick - цагліна), выдаткаваў на выраб найбуйнейшай мадэлі горада з Lego 470 гадзін (крыху менш за тры тыдні). Адзначаецца, што яна будзе выстаўленая ў музеі Сіднэйскага ўніверсітэта, піша Lenta.ru.

На стварэнне мадэлі сышло больш за 190 тысяч дэталяў. У якасці кансультантаў выступілі студэнты, якія вывучаюць старажытнарымскую гісторыю. Адзначаецца, што Пампеі выкананыя згодна са станам на 79 год нашай эры. У гэты ж год, 24 жніўня, вывяржэнне вулкана Везувій загубіла горад, у якім на той момант жылі блізу 20 тысяч чалавек.

Гэта не першая маштабная праца МакНайта, зробленая з Lego. Раней універсітэт Сіднэя даручаў яму ўзнавіць аблічча афінскага Акропаля і рымскага Калізея.

На іншых сусветных пляцоўках таксама выстаўляюцца копіі горада Пампеі. Так, у лонданскім музеі Джона Соўна дэманструецца мадэль, створаная з вінных коркаў, а ў Нацыянальным музеі Неапаля захоўваецца найстарэйшая ў свеце мадэль горада, вырабленая ў 1870-х гадах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках