19 красавiка 2024, Пятніца, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Я не імкнуся ў гэтае «Усходняе партнёрства»

20
Лукашэнка: Я не імкнуся ў гэтае «Усходняе партнёрства»

«Мне пасядушак выстарчыла на 20 гадоў», - сказаў дыктатар.

Беларускія ўлады гатовыя паўтарыць масавыя арышты апазіцыі 19 снежня 2010 года.

«Калі вы будзеце ламаць дзверы ў доме ўрада, я вас пасаджу. Выйдзіце на галасаванне, я вам гарантую поўную бяспеку, але толькі прайдзіце гэты шлях цывілізавана», - заявіў дыктатар.

Ён адзначыў, што ўладам Беларусі вядома: удзельнікі і арганізатары той пратэстнай акцыі атрымлівалі фінансаванне з-за мяжы. «Мы ведаем, хто грошы заплаціў, я ведаю, чаго ад кандыдатаў патрабавалі. Ад іх патрабавалі Майдану ў Беларусі, і я не мог гэтага дапусціць», - сказаў правадыр.

«Таму давайце па-чалавечы», - папярэдзіў ён.

Лукашэнка заўважыў, што не чакае ад Захаду змякчэння стаўлення да яго асабіста, і падкрэсліў, што развязанне пытання так званых палітвязняў не будзе мець тут ключавога значэння.

«Я не імкнуся ў гэтае «Усходняе партнёрства», мне пасядушак выстарчыла на 20 гадоў. Калі мы развязваем адное пытанне, яны знойдуць другое, і будуць тузаць мяне і маіх прыхільнікаў да прэзідэнцкіх выбараў. Ва Украіне гінуць тысячы. І якія паводзіны Захаду?» - задаў пытанне ён.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках